14 мая старшыня камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых ахвяр і абаронцаў Айчыны беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, дырэктар Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь, палкоўнік запасу Азаронак Сяргей Іванавіч урачыста ўручыў студэнтцы 1 курса факультэта міжнародных адносін Хечаян Ганне Армэнаўне грамату за актыўны ўдзел у патрыятычным экспазіцыйна-выставачнай праекце «Мы перамаглі!», прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ганна актыўна ўдзельнічала ў розных выставах і сустрэчах з ветэранамі ў сярэдніх навучальных установах, дамах культуры, дамах ветэранаў.