Подождите, идет загрузка сайта ...

Гісторыя прадастаўлення замежнымі дзяржавамі прытулку тым, хто ратуецца ад пераследаў і канфліктаў, вылічаецца тысячагоддзямі. Сёння свет з'яўляецца сведкам самага маштабнага перамяшчэння насельніцтва ў гісторыі. Паводле ацэнак УВКБ ААН на канец 2018 года больш за 68 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку канфліктаў і пераследаў. Яшчэ 10 мільёнам апатрыдаў было адмоўлена ў атрыманні грамадзянства і ў доступе да асноўных правоў, такіх як адукацыя, ахова здароўя, працаўладкаванне і свабода перамяшчэння.

II Летняя школа па праве бежанцаў будзе арганізавана Прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным грамадскім аб'яднаннем па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» (МГА «Развіццё») у Мінску ў мэтах прыцягнення цікавасці студэнтаў-юрыстаў да пытання абароны правоў бежанцаў, а таксама падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, якія плануюць у далейшым працаваць у сферы абароны правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.

Летняя школа прадставіць агляд міжнародных стандартаў прававой абароны асоб, якія шукаюць прытулак, і бежанцаў, асаблівасцяў працэдуры вызначэння статусу бежанца ў Рэспубліцы Беларусь і працэдуры ў адпаведнасці з мандатам УВКБ ААН, юрыдычнага кансультавання, а таксама аспекты міжнароднага і нацыянальнага рэгулявання пытанняў безграмадзянства.

Асобныя лекцыі будуць чытаць супрацоўнікі УВКБ ААН, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, НДА і запрошаныя лектары замежных універсітэтаў. Летняя школа пройдзе ў інтэрактыўным фармаце, які мае на ўвазе актыўны ўдзел студэнтаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: Студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў беларускіх універсітэтаў. Працоўная мова: руская і англійская (патрабуецца валоданне англійскай мовай у дастатковай ступені для разумення лекцый і ўдзелу ў абмеркаваннях) Працэс падачы заявак: заяўку неабходна запоўніць анлайн па спасылцы. Просім прыняць да ўвагі, што колькасць удзельнікаў абмежаваная. NB! Заяўкі ад удзельнікаў I-й Летняй школы разглядацца не будуць. Тэрмін прыёму заявак да 25 мая 2019 года. Рашэнні будуць абвешчаныя 25 чэрвеня 2019 года. Выдаткі: арганізатары аплочваюць наступныя выдаткі: навучальныя матэрыялы, кава-паўзы і абеды. Іншагароднім удзельнікам будзе аплачвацца праезд да Мінска (па Беларусі), харчаванне і пражыванне. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 468 гасцей і ніводнага зарэгістраванага