Прэзентацыю пра гісторыю ўзнікнення дыстанцыйнага навучання, магчымасці, якія прадастаўляюць сучасныя тэхнічныя сродкі, пра ролю выкладчыка ў арганізацыі навучальнага працэсу прадэманстравала кампанія Skyeng (Расійская Федэрацыя). Прэзентацыя прайшла ў рэжыме ан-лайн у рамках мерапрыемстваў Тыдня навукі для студэнтаў 2 курса факультэта міжнародных адносін, спецыялізацыя "Менеджмент». Студэнты з цікавасцю праслухалі прэзентацыю, атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі студэнтаў да арганізацыі і выканання заданняў у рэжыме дыстанцыйнага навучання. Мерапрыемства арганізавалі і правялі выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў: загадчык кафедры, дацэнт Дубінка С. А., старэйшыя выкладчыкі Чарнецкая Н. І., Касцёрава Н. А., Рамановіч Р. Г.