Подождите, идет загрузка сайта ...

Віншуем Дзмітрыя Цвірко, студэнта 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа", з срэбным медалём на чэмпіянаце і першынстве Свету па таэквандо ITF, якія праходзілі з 23 па 28 красавіка ў г. Інзелл (Германія). Перамога Дзмітрыя — першая ў гісторыі беларускага таэквондо ITF медаль такога ўзроўню. Згодна з інфармацыяй Беларускай асацыяцыі таэквандо, у складзе каманды Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Цвірко выступіў у адной з самых прэстыжных катэгорый — спарынгу да 63 кг сярод мужчын. У першы дзень свайго выступу ён правёў 4 цяжкіх паядынка, атрымаўшы ўпэўненыя перамогі над супернікамі з Канады, Румыніі, Ірландыі і Нідэрландаў. У паўфінале Дзмітрый выйграў бой са спартсменам з Польшчы і ў фінале біўся з Джуліо Карласам (ЗША), чэмпіёнам свету і 3-кратным уладальнікам Кубка свету. Дзмітрый паказаў сябе выдатным байцом, але ўсё ж саступіў свайму апаненту. Тым не менш, ён прынёс беларускай зборнай першую ў гісторыі ўзнагароду такога турніру — срэбны медаль чэмпіянату Свету. Гэта значная падзея для ўсіх нас, заслужаная ўзнагарода спартсмена, паказчык работы трэнерскага складу, прыклад для падрастаючага пакалення і велізарны гонар для факультэта міжнародных адносін, БДУ і нашай краіны ў цэлым. Жадаем Дзмітрыю Цвірка і камандзе Рэспублікі Беларусь па таэквандо далейшых перамог!

 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 730 гасцей і ніводнага зарэгістраванага