У чацвер, 25 красавіка, у рамках праекта «Форум маладых лідэраў YLF ФМА БДУ» на факультэце міжнародных адносін адбылася нефармальная размова студэнтаў з Сідоні Ветцыг — супрацоўніцай аддзела па пытаннях знешняй бяспекі Еўрапейскага саюза ў брусэльскім бюро Фонду ім. Фрыдрыха Эберта. Тэма сустрэчы — "Еўропа пасля брэксіта".
Цікавым і незвычайным апынуўся фармат сустрэчы, дзе ўдалося стварыць нефармальную атмасферу і адкрыты абмен думкамі. Па просьбе студэнтаў эксперт распавяла аб далёкіх ад нас, але актуальных для ўсяго свету падзеях, звязаных з выхадам Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза. Былі разгледжаны эканамічныя і палітычныя наступствы «брэксіта», кропкі рознагалоссяў членаў парламента па дадзеным пытанні, праблема пенсійнага забеспячэння грамадзян Вялікабрытаніі ў ЕС, а таксама пытанне аб ірландскай мяжы, якое застаецца нявырашанай галаваломкай ў цэнтры перамоваў аб брэксіце. У заключэнне эксперт выказала уласны пункт гледжання аб тым, што не выключае магчымасці правядзення новага рэферэндуму і ранніх выбараў. На пытанне ўдзельнікаў, хто наступны пакіне ЕС па прыкладзе Вялікабрытаніі, эксперт адказала, што лічыць дадзены сцэнар малаверагодным. У сваю чаргу прадстаўнік фонду пацікавілася ў студэнтаў пра стаўленне беларускіх грамадзян да Еўрапейскага саюза і іх думкамі аб магчымых кірунках па паляпшэнню супрацоўніцтва.
Большая частка нефармальнай сустрэчы з экспертам праходзіла ў фармаце адкрытай дыскусіі ў нязмушанай абстаноўцы і актыўным удзеле студэнтаў факультэта і запрошаных гасцей. Рабочай мовай была англійская. З функцыяй мадэратара дадзенай сустрэчы выдатна справіўся студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Уладзіслаў Кучаравенка.
Ганна Дуброўская, 3 курса спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
Каардынатар праекта — С. В. Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў