У рамках Тыдня студэнцкай навукі, які праводзіўся на ФМА, на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў адбыўся інсцэніраваны судовы працэс (Mock Trial), падрыхтаваны студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" на англійскай мове пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры І. А. Няпомняшчых.
Выкарыстанне кагнітыўных інавацыйных тэхналогій пры навучанні студэнтаў мове прафесійнай камунікацыі (такіх як Mock Trial) ўвайшло ў паўсядзённую метадычную практыку выкладання англійскай мовы.
Студэнты на працягу двух месяцаў распрацоўвалі лінію абвінавачванні (Шаўцова Д., Кулакевіч К.) і лінію абароны (Ісламі В., Яроменка П.), вялі допыт сведак (Малаева М., Кунцэвіч Н., Нікалаенка В., Парфенчык В., Бегаў Д.) і абвінавачаных (Пырх І.). Была адрэпеціравана роля судовага прыстава (Жардзецкі А.) і напісаны інструкцыі суддзі (Гасюк Д.), а таксама ўступныя прамовы юрыстаў і заключныя спрэчкі. Асаблівасцю працэсу стала тое, што студэнты да канца не ведалі, якія менавіта пытанні будуць зададзены, які пратэст падтрымае суддзя, што ў апошнім слове скажа абвінавачаны і які вердыкт вынесуць прысяжныя. Менавіта гэты момант крэатыўнасці і непрадказальнасці прадстаўляў найбольшую цікавасць для ўдзельнікаў.
У крымінальнай справе, разгляданай на судзе, падсуднаму было прад'яўленае абвінавачванне ў наўмысным забойстве. Дзеючая прэзумпцыя невінаватасці не абавязвае абарону даказваць тое, што абвінавачаны не здзяйсняў злачынства — гэта задача абвінавачвання — даказаць адваротнае. Абарона і абвінавачванне далі па тры сведкі, былі прынятыя да ўвагі і рэчавыя доказы, падрыхтаваныя абодвума бакамі. Студэнты-міжнароднікі, як у сапраўдным судзе, выкарыстоўвалі магчымасці пратэставаць, калі адчувалі, што на іх сведкаў «аказваецца ціск» або «пытанні не належаць да справы», а справядлівы суддзя альбо падтрымліваў пратэст, альбо яго адхіляў. Як уступныя, так і заключныя прамовы бакоў, адыгралі немалаважную ролю: юрыстам атрымалася пераканаўча ўжыцца ў ролю. У выніку доўгай нарады журы прысяжных быў вынесены вердыкт аб невінаватасці падазраванага.
Несумненна, гульнявыя сімулятыўныя тэхналогіі з'яўляюцца адным з інавацыйных метадаў навучання замежным мовам. Бо гэта імітацыя рэальнай прафесійнай сітуацыі, дзе ўсе ўдзельнікі маюць магчымасць прымаць рашэнні, несці за іх прафесійную адказнасць, выразна ўяўляць наступствы сваіх дзеянняў, адстойваць свой пункт гледжання, аналізаваць тое, што адбываецца, ставіць пэўныя мэты і дасягаць іх. Студэнты першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" паказалі высокі ўзровень валодання мовай прафесійнай дзейнасці і матывацыю да самаўдасканалення.
Пажадаем нашым студэнтам далейшых поспехаў у авалоданні будучай прафесіяй!
{gallery}2019/2019_04_30{/gallery}