У рамках правядзення Тыдня навукі на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў была арганізавана відэаканферэнцыя (Country-to-country televised Q & A session "The Netherlands - Belarus (BSU FIR)") з адной з лепшых выпускніц ФМА (спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны") Вольгай Вялічка, якая ў дадзены момант навучаецца ў магістратуры ў Амстэрдаме па спецыяльнасці MSc Business Administration: Management Consulting (Vrije Universiteit Amsterdam). Са студэнтамі 3 курса Вольга падзялілася сваім вопытам навучання за мяжой, а менавіта ва ўніверсітэтах Партугаліі, Італіі і Нідэрландаў. Яна адказала на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў аб сістэме адукацыі ў вышэйзгаданых краінах, аб навучальным працэсе ў дадзеных навучальных установах і аб актуальным стане спраў на еўрапейскім рынку працы. Вольга падрабязна распавяла пра патрабаванні, што прад'яўляюцца да паступлення ў замежныя магістратуры, дала рэкамендацыі і парады студэнтам факультэта міжнародных адносін.
Акрамя таго, у рамках гэтай сустрэчы студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Хадароўскаяо Дарына, Міхненак Ліза, Казамель Ганна і Раманоўскі Андрэй, якія прайшлі стажыроўку ў еўрапейскіх універсітэтах Германіі, Іспаніі і Аўстрыі, падзяліліся набытым імі вопытам і ўражаннямі, што спрыяла прафесійнай і навуковай матывацыі студэнтаў у рамках іх наступных прафесійных планаў.
Студэнты атрымалі новую, актуальную для іх інфармацыю аб навучанні за мяжой, праграмах стажыровак у замежных універсітэтах, арганізацыі сістэмы адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах.
Марыя Арлоўская, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
{gallery}2019/2019_04_30_02{/gallery}