Select your language

30 красавіка адбыўся фінал кейс-чэмпіянату «Business Case Student Competition 2019» на эканамічным факультэце БДУ, дзе студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Вільчыцкая Аляксандра і Жыркевіч Ангеліна занялі ганаровае першае месца. За перамогу ў фінале чэмпіянату змагаліся 12 каманд, якія прадстаўляюць БДУ, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы. Падчас публічнай абароны праекта сваёй кампаніі каманда ФМА паказала выдатныя практычныя навыкі фінансавага мадэлявання і аўдыту, а таксама прадэманстравала свабоднае валоданне англійскай мовай, што было адзначана членамі журы.