Інфармацыйнае бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў, якія валодаюць нямецкай і / або англійскай мовамі на інфармацыйнае мерапрыемства аб стыпендыяльных праграмах DAAD. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 13 мая 2019 г. са 14:00 да 15:30 у аўдыторыі 418 корпуса фізічнага факультэта БДУ (вул. Бабруйская 5)
У ходзе прэзентацыі ўдзельнікам будзе прадстаўлена карысная інфармацыя пра магчымасці вучобы і ажыццяўлення навуковых даследаванняў у Германіі, а таксама практычныя парады адносна атрымання стыпендыі DAAD. Прэзентацыя будзе праводзіцца на рускай мове.