Select your language

Падведзены вынікі XII алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў факультэтаў нематэматычнага профілю «МОН-2019» у БДУ. Мерапрыемства завяршылася ў канцы красавіка.

У гэтым годзе ўдзельнікамі алімпіяды сталі 56 студэнтаў факультэта міжнародных адносіны, біялагічнага, геаграфічнага, хімічнага, эканамічнага факультэтаў, а таксама Інстытута бізнесу. Канкурсантам прапаноўвалася на працягу трох гадзін вырашыць шэсць матэматычных задач, прадугледжаных вучэбнай праграмай для спецыяльнасцяў названых факультэтаў. Максімальная колькасць балаў за выкананне кожнага з заданняў раўнялася 10. Пераможца вызначаўся па суме набраных балаў.

Студэнты нашага факультэта ўдастоены Дыпломаў II і III ступені.

Дыпломы другой ступені атрымалі першакурснікі Андрэй Сенчанка, Уладзіслаў Скапюк, Аляксей Суцько.

Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны першакурснікі Анастасія Гелюк, Аляксандра Аношка, Ганна Яфрэмава, Маргарыта Петрычэнка.

Віншуем удзельнікаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Арганізатарам алімпіяды выступіў механіка-матэматычны факультэт БДУ.