23 красавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшло пасяджэнне з прадстаўленнем стэндавых дакладаў з удзелам студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў, якія вывучаюць англійскую мову.
Магістранты спецыяльнасці "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абмеркавалі навуковыя праекты і вынікі даследаванняў у рамках магістарскіх дысертацый. Курыравалі пасяджэннем загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА дацэнт Святлана Аляксееўна Дубінка, старшы выкладчык Алена Вітальеўна Пільгун і выкладчык англійскай мовы кафедры ў 2018-2019 нав. г. у рамках праграмы імя Сенатара Фулбрайта (Fulbright English Teaching Assistantship Program) Элізабэт Льюіс.
На парадку былі актуальныя пытанні мытнай справы, эканомікі і міждысцыплінарныя тэмы. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі атрыманыя вынікі даследаванняў, перспектыўныя напрамкі работы, а таксама праблемныя аспекты.
У завяршэнні дадзенага пасяджэння магістранты падзяліліся атрыманым вопытам і ведамі па актуальных пытаннях мытнай справы ЕАЭС, ЕС, КНР і ЗША, а таксама атрымалі карысныя парады ад Элізабэт Льюіс па пытаннях правільнай падачы матэрыялу падчас публічных выступаў.
Дадзенае пасяджэнне з прадстаўленнем стэндавых дакладаў, або «Postersession», паслужыла апрабацыяй праведзеных даследаванняў, выклікала ажыўленую дыскусію сярод калегаў-удзельнікаў пасяджэння і дазволіла праверыць свае моўныя, камунікатыўныя і прафесійныя навыкі.
Таццяна Пракаповіч і Марыя Летуноўская, магістранты спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах»
{gallery}2019/2019_04_23_02{/gallery}