Подождите, идет загрузка сайта ...

26 красавіка 2019 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба кафедры раманскіх моў "Творчая майстэрня перакладчыка." Удзельнікамі сустрэчы сталі студэнты спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", "Мытная справа."

Чаму кожны прадстаўнік прафесіі асуджаны на пажыццёвую адукацыю і як зразумець, што сінхронны перакладчык — тваё прызванне?

На гэты і шматлікія іншыя пытанні адказаў спецыяльны госць сустрэчы Дзяніс Аляксандравіч Кажарын — старшы выкладчык кафедры лексікалогіі французскай мовы МДЛУ, які стаў непасрэдным удзельнікам падрыхтоўкі і правядзення перамоваў "нармандскай чацвёркі" у лютым 2015 года, пасля чаго Мінск стаў перамоўнай пляцоўкай у працэсе мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

А. В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках