Select your language

25 красавіка 2019 года пры ўдзеле міжнароднага праекта COMPASS ( "Комплекснае павышэнне патэнцыялу ва Усходнім суседстве і Цэнтральнай Азіі: інтэграцыя даследаванняў, эфектыўнае кіраванне і ўстойлівыя супольнасці") на факультэце міжнародных адносін адбылася 76-я навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ.

Пленарнае пасяджэнне адкрыў дэкан ФМА БДУ, д.г.н., прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі. C прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёна Гіб. Таксама на пленарным пасяджэнні выступілі прадстаўнікі праекту COMPASS: галоўны даследчык (кіраўнік) праекта, дырэктар Цэнтра глабальнай Еўропы Школы палітыкі і міжнародных адносін Універсітэта Кента (Вялікабрытанія), прафесар Алена Карастылёва і кіраўнік нацыянальнай каманды праекта, старшыня Савета маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Арцём Назарэнка.

Пленарны даклад на тэму "Новая знешняя і рэгіянальная палітыка Узбекістана" прадставілі Шахбоз Едгораў і Атабек Акромаў (студэнт магістратуры 1-га года навучання і студэнт бакалаўрыяту 5-га года навучання, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», Універсітэт сусветнай эканомікі і дыпламатыі (Узбекістан)) .

Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнулася ў 69 секцыях (з улікам падсекцыя – у 75), на якіх было прадстаўлена 830 дакладаў. Аўтары лепшых дакладаў у кожнай секцыі ўзнагароджаны Дыпломамі I, II, III ступені.

{gallery}2019/2019_04_25{/gallery}