Подождите, идет загрузка сайта ...

22 красавіка 2019 года ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА прайшло сумеснае мерапрыемства кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы — навукова-практычны семінар па цыфравізацыі эканомікі. Удзельнікамі семінара сталі студэнты другога курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам дацэнта Вольгі Юр'еўны Шыманскай і старэйшага выкладчыка Таццяны Анатольеўны Ястраб.

Асноўнай формай працы быў сітуацыйны аналіз пытанняў, звязаных з лічбавай эканомікай, электроннымі грашыма, канцэпцыяй «электронная мытня». Святлана Лагуцька, студэнтка 2 курса, прадставіла вынікі свайго курсавога праекта па лічбавай эканоміцы і цыфравізацыі міжнароднага гандлю. Найбольшую цікавасць удзельнікаў семінара выклікаў сітуацыйны аналіз, а таксама анлайн-віктарына па мытнай тэрміналогіі. Акрамя гэтага, студэнтам была прадастаўлена магчымасць папрактыкавацца ў спецыяльным перакладзе і прымяніць атрыманыя на занятках па англійскай мове веды і навыкі. Паспяхова справіўшыся з паслядоўным вусным перакладам дакладу Т. А. Ястраб аб тарыфным і нетарыфным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь і ЕАЭС, студэнты яшчэ раз пераканаліся, што якасць перакладу спецыяльных тэкстаў гарантуецца толькі комплексам кампетэнцый — як моўных, так і прафесійных.

Шматгадовае прадуктыўнае супрацоўніцтва кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы, несумненна, робіць значны ўклад у падрыхтоўку сучаснага спецыяліста-мытніка, які дасканала валодае замежнай мовай.

Святлана Лагуцька, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 716 гасцей і ніводнага зарэгістраванага