24 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Па выніках разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў вучоная ступень доктара філалагічных навук прысуджана загадчыку кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Сяргею Іванавічу Лебядзінскаму.
Калектыў дэканата факультэта міжнародных адносін і кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай віншуе Сяргея Іванавіча з прысваеннем вучонай ступені і жадае далейшых поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці!