23 красавіка 2019 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча Надзвычайнага і паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Рэспубліцы Ірландыя па сумяшчальніцтву ў 2002—2006 гг., Члена Савета асацыяцыі ветэранаў дыпламатычнай службы МЗС Рэспублікі Беларусь Мажухава Аляксея Анатольевіча і яго жонкі Мажухавай Людмілы Міхайлаўны са студэнтамі і выкладчыкамі. Падчас сяброўскай гутаркі госці падзяліліся сваім вопытам працы ў беларускім пасольстве ў Лондане, распавялі пра Лонданскую школу дыпламатычнага пратаколу, працу беларускіх дыпламатаў, кантакты з яркімі, вядомымі людзьмі Вялікабрытаніі. Гаварылі пра важнасць пошуку кропак судакранання з асяроддзем кіраўніка дзяржавы, членамі каралеўскай сям'і і аб удзеле жонкі пасла ў публічнай часткі яго працы.
Падчас сустрэчы Аляксей Анатольевіч падараваў факультэту кнігу "Лонданская школа дыпламатычнага пратаколу". Жадаючыя могуць азнаёміцца з выданнем ў бібліятэцы ФМА, ауд. 603.
Аляксандр Гурыновіч, 1 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
{gallery}2019/2019_04_23{/gallery}