Select your language

11 красавіка 2019 года на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшла сустрэча студэнтаў, якія вывучаюць арабскую мову, і выкладчыкаў кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу з аманскім бізнесменамі, якія наведалі Беларусь у рамках удзелу ў трэцім пасяджэнні Беларуска-Аманскага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Узначальваў аманскую дэлегацыю член праўлення Гандлёва-прамысловай палаты Амана Raed Mohammed Abdulla Al-Shehhi, каардынатар дэлегацыі — Rashid Salim Ali Al-Ghafri.

Варта адзначыць, што дэлегацыя Амана была прадстаўлена спецыялістамі з розных галін. Студэнты атрымалі магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі турыстычнай і інвестыцыйнай сфер (Zakariya Said Faraj Al-Ghassani, Ismail Ibrahim Yaqoob Al-Harthy), са спецыялістамі ў сферы распрацоўкі сістэм бяспекі і аховы, лагістыкі, ІТ-індустрыі (Adnan Ahmed Hamed Al-Shuaili, Ali Saif Al-Habsi, Hafid Al-Mahrooqi).

У ходзе сустрэчы студэнты распавялі пра досвед вывучэння арабскай мовы на факультэце міжнародных адносін. Аманскія госці падзяліліся інфармацыяй пра сферу сваёй дзейнасці, пра магчымасци і перспектывы развіцця кантактаў паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман.

Студэнтам і выкладчыкам прадставілася выдатная магчымасць пагутарыць на арабскай мове з прадстаўнікамі Амана. Сустрэча прайшла ў прыемнай, сяброўскай атмасферы.