У рамках прафарыентацыйнай работы, якая праводзіцца на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, адбыліся сустрэчы выкладчыкаў кафедры з навучэнцамі старэйшых класаў горада Мінска і Мінскай вобласці. Так, старшы выкладчык кафедры Загорская Любоў Мікалаеўна ўжо не першы год наведвае школу № 7 г. Барысава. І ў гэтым навучальным годзе выкладчык, якога з нецярпеннем чакалі выпускнікі школы, распавяла дзецям пра ўнікальныя магчымасці і перспектывы на будучыню, якія дае факультэт міжнародных адносін БДУ патэнцыйным абітурыентам. Найбольшая колькасць пытанняў у навучэнцаў была звязана з набыццём кваліфікацый на факультэце і магчымасцю далейшага працаўладкавання. Не сакрэт, што нашы выпускнікі атрымліваюць магчымасць працаваць у міністэрствах і ведамствах, якія займаюцца распрацоўкай і правядзеннем макраэканамічнай і знешнеэканамічнай палітыкі, у мытных органах, банкаўскай сферы, турыстычнай індустрыі, у сферы лінгвістычнай адукацыі і міжкультурнай камунікацыі, у іншых органах дзяржаўнага кіравання і на прадпрыемствах прыватнай і змяшанай формы ўласнасці.
Старшы выкладчык кафедры Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч і студэнткі 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ісламі Ванэса і Яроменка Паліна па просьбе адміністрацыі школы № 205 г. Мінска выступілі з прэзентацыяй нашага факультэта ў дадзенай установе адукацыі. Па завяршэнні прэзентацыі школьнікі задавалі пытанні, якія тычаліся адукацыйнага працэсу на факультэце, цікавіліся навуковай і грамадскай дзейнасцю.
Адміністрацыя школы і навучэнцы атрымалі поўнае ўяўленне аб нашым выдатным факультэце і запрасілі выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў і студэнтаў факультэта да далейшага супрацоўніцтва. Плённае супрацоўніцтва будзе працягвацца.
{gallery}2019/2019_04_24{/gallery}