22 красавіка 2019 года на факультэце міжнародных адносін прайшло мерапрыемства, прысвечанае памяці вялікага іранскага паэта Саадзі Шыразі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел спадар Абалгасем Хесам, Кіраўнік аддзела грамадскай дыпламатыі і СМІ Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі, выкладчыкі, студэнты і магістранты факультэта міжнародных адносін, іранскія студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, студэнты, якія вывучаюць персідскую мову на курсах у БДПУ і БДЭУ.
У прывітальным слове В. Г. Шадурскі падкрэсліў асаблівую ролю творчасці Саадзі ў станаўленні і развіцці думкі на Блізкім Усходзе, працытаваў радкі з найвялікшых твораў Саадзі "Галестан" і "Бустан".
Спадар Абалгасем ў сваім выступленні звярнуў увагу на ўніверсальнасць і важнасць ідэй Саадзі для ўсяго свету. Таксама ён працытаваў самыя вядомыя радкі Саадзі, звярнуўшы ўвагу на тое, што яны да гэтага часу не губляюць сваёй актуальнасці.
На вечарыне прагучалі вершы Саадзі на рускай і персідскай мовах,
Старшы выкладчык персідскай мовы Хацеф Хагі Таранэ правяла гульню "ЛавРУМ", у якой прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", "Міжнародных адносін", "Лінгвакраіназнаўства".
Студэнты прачыталі адзін з самых вядомых твораў Саадзі на персідскай, французскай, англійскай, рускай і беларускай мовах і на хіндзі.
Все племя Адамово — тело одно,
Из праха единого сотворено.
Коль тела одна только ранена часть,
То телу всему в трепетание впасть.
Над горем людским ты не плакал вовек,—
Так скажут ли люди, что ты человек?
Напрыканцы спадар Абалгасем выказаў сваю падзяку факультэту міжнародных адносін за падтрымку і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-усходазнаўцаў. Звяртаючыся да студэнтаў, ён сказаў, што ўсё, што вывучаецца тут, павінна быць выкарыстана для служэння Радзіме.
Скончыўся вечар уручэннем памятных падарункаў удзельнікам віктарыны і салодкім пачастункам з боку пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.
{gallery}2019/2019_04_22_02{/gallery}