18 красавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшла традыцыйная міжнародная анлайн-канферэнцыя для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў, якія вывучаюць англійскую мову.
Магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абмеркавалі са студэнтамі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква) эканамічнае развіццё сваіх краін і краін свету ў цэлым. Курыравалі канферэнцыю загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА дацэнт Святлана Аляксееўна Дубінка і дацэнт Ніна Пятроўна Стараверава (Масква).
На парадку былі як пытанні менавіта эканамічнага характару, так і міждысцыплінарныя тэмы. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі інвестыцыі ў краіны трэцяга свету, уплыў глабалізацыі на эканамічныя працэсы, перспектывы развіцця рынкаў працы, бізнес-этыку, карпаратыўную культуру, разважалі пра ўплыў замежных моў на прыняцце рашэнняў і выказвалі цікавыя думкі аб канцэпцыі «разумнага горада» і развіцця чалавечага патэнцыялу.
Завяршылася канферэнцыя ўжо традыцыйным сумесным выкананнем песні «LemonTree».
Дыяна Валіцкая, магістрант спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
{gallery}2019/2019_04_18_02{/gallery}