Калі не дыпламат, то хто ж? Майстар-клас ад Наталлі Паўлавай, старэйшага мэнэджара па карпаратыўных камунікацыях і сувязях з грамадскасцю Johnson&Johnson ў рэгіёне Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка.
Наталля скончыла факультэт міжнародных адносін у 2000 г. па спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і сёння з'яўляецца міжнародным прафесіяналам у сферы карпаратыўных камунікацый з вопытам працы ў кампаніях з сусветным імем.
Прыходзьце і даведайцеся:
- як пабудаваць міжнародную кар'еру з дыпломам ФМА;
- пра галоўныя трэнды ў піяры і чаму патрэбныя карпаратыўныя камунікацыі;
- адказы на свае пытанні.
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/vKL5QYsh4R9xkbFR9
Калі і дзе: 27 красавіка ў 11.30, аўд. 606 корпус ФМА.
