На кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў працягваецца вучэбна-адукацыйны праект «Art & History Project» (кіраўнікі праекта – дацэнт Масунова Наталля Іванаўна і старшы выкладчык Аўдзеева Ірына Валянцінаўна), мэтай якога з'яўляецца далейшае ўдасканаленне англійскай мовы прафесійнай камунікацыі шляхам інтэрактыўнага ўдзелу ў працы музеяў і выстаў нашага горада. Так, магістранты спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі» Хэ Юэцзе, Цзян Юймэн, Чжан Дунсюань пад кіраўніцтвам Масуновой Н. І. наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Абмеркаванне дадзенай экскурсіі стала асновай наступнага занятка па англійскай мове. Наведванне музея і лекцыя на англійскай мове пра гістарычнае мінулае краіны аказалі на магістрантаў вялікае ўражанне.
Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Аўдзеевай І. В. наведалі выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, на якой былі прадстаўлены выдатныя работы іспанскага мастака Сальвадора Далі – аднаго з самых вядомых мастакоў сюррэалізму. Выязны занятак на англійскай мове з наступным абменам ўражаннямі нікога не пакінулі раўнадушным. Студэнты і магістранты выказалі жаданне працягнуць актыўны ўдзел у дадзеным вучэбна-адукацыйным праекце, які праводзіцца на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, які дае магчымасць не толькі паглыбіць свае веды ў галіне англійскай мовы, культуры і гісторыі, але і дазваляе ўдасканальваць развіццё цэласнай і крэатыўнай асобы у яе духоўным, маральным і эстэтычным станаўленні.
{gallery}2019/2019_04_18{/gallery}