Адзіны дзень інфармавання на тэму «Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне» праведзены для супрацоўнікаў Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» 17 красавіка 2019 г. прафесарам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ, доктарам гістарычных навук Уладзіславам Валер'евічам Фральцовым.
У ходзе адкрытага дыялогу з работнікамі найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі былі абмеркаваны найбольш важныя і актуальныя пытанні рэалізацыі розных напрамкаў і аспектаў знешнепалітычнага курсу нашай дзяржавы, у тым ліку ў працэсе развіцця еўразійскай інтэграцыі. Актыўны ўдзел у ім Рэспублікі Беларусь патрабуе паслядоўнага і ўсебаковага прасоўвання беларускіх інтарэсаў, значны ўклад у якое ўносіць эфектыўная дзейнасць РУП «Белмытнясэрвіс»
Правядзенне Адзінага дня інфармавання, прысвечанага знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, на базе гэтага прадпрыемства дазволіла ўсім яго ўдзельнікам значна пашырыць уяўленне пра тыя актуальныя задачы, якія ставяцца сёння як перад спецыялістамі-практыкамі, так і перад даследчыкамі-міжнароднікамі.
{gallery}2019/2019_04_17{/gallery}