Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках праекта Erasmus + PRINTeL («Змена ў адукацыйным асяроддзі: прасоўванне інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства») прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ прынялі ўдзел у серыі семінараў-трэнінгаў па тэме «Актыўнае навучанне і ІКТ: мабільныя дадаткі і гейміфікацыя», якія адбыліся на факультэце міжнародных адносін 25—29 сакавіка 2019 г.

Навучанне па праграме прайшлі 23 выкладчыка, сярод якіх прадстаўнікі шэрагу кафедраў факультэта міжнародных адносін: міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, мытнай справы, дыпламатычнай і консульскай службы, а таксама некалькіх моўных кафедраў факультэта. Акрамя таго ўдзел у трэнінгу прынялі прадстаўнікі шэрагу іншых падраздзяленняў і кафедраў БДУ: эканамічнага, механіка-матэматычнага, геаграфічнага, гістарычнага факультэтаў, кафедры фізкультуры і спорту.

Трэнерам выступіла Таццяна Паўлава, к.г.н., дацэнт кафедры міжнароднага права, якая прайшла навучанне адпаведным методыкам і тэхналогіям ва Універсітэце Барселоны (Іспанія).

Важнай часткай трэнінгу было вывучэнне стратэгіі гейміфікацыі, якая хоць з'яўляецца дастаткова новым трэндам, але ўжо шырока выкарыстоўваецца не толькі ў бізнес-тэхніках, але і ў адукацыйным працэсе шэрагу краін.

Па вызначэнні аднаго з вядучых сусветных экспертаў гэтага феномену Юкай Чоу, гейміфікацыя — гэта прымяненне самых цікавых і захапляльных элементаў гульняў у паўсядзённым жыцці, бізнэсе, адукацыі і навуцы.

На аснове вывучэння і асабістага пагружэння ў стратэгію гейміфікацыі ўдзельнікамі былі падрыхтаваныя праекты ўкаранення дадзенай стратэгіі ва ўласныя навучальныя курсы. Варта адзначыць аўтара лепшага прадстаўленага праекта — старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Касіяненка Н. В.

Усім удзельнікам трэнінгу жадаем паспяховага ўкаранення асвоеных тэхналогій у навучальны працэс, арыентаваны на чалавека (human-focused design) і аптымізаваны пад матывацыю і ўцягнутасць у яго абодвух бакоў: і выкладчыка, і студэнта.

Выказваем асаблівую падзяку аддзелу міжнародных праграм і праектаў БДУ ў асобе начальніка аддзела Рытава Аляксандра Уладзіміравіча і Сацук Аліны Алегаўны за дапамогу ў арганізацыі трэнінгу.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага