Наведванне мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларускім Доме дружбы, стала добрай традыцыяй на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Так, мы хочам расказаць пра адну са значных падзей у рамках культурнага абмену Беларусь-Чунцын 2019 для студэнтаў факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства». Будучыя кітаязнаўцы Павел Бушкоў, Вікторыя Сцепанюк, Анастасія Віткоўская і Ксенія Шаўчэнка змаглі не толькі акунуцца ў дзіўную атмасферу кітайскай народнай музыкі, але таксама пагутарыць з музыкамі ікіраўнікамі горада Чунцын. Мастацтва «Цзінцяо Чуэй да» вядома ў Паднябеснай з 7-га стагоддзя і ўваходзіць у спіс культурнай нематэрыяльнай спадчыны Кітая. Гэта музыка моцнага, тэмпераментнага і працавітага народа – у ёй чуваць мелодыі дажджу, тупат коней, бой паходных барабанаў, вуркатанне горных рэк. «Цзінцяо Чуэй да» – гэта не проста гульня на музычных інструментах, гэта цэлае тэатралізаванае прадстаўленне, дзе не толькі гук, але і міміка, жэсты маюць важнае значэнне. Гучная музыка запаўняла ўсю залу, а калі яна рэзка сціхала, наступала поўная цішыня –так здзіўлены і зачараваны былі гледачы. Вялізныя барабаны, духавыя інструменты ўразілі гасцей не толькі сваім гучаннем, але і памерам. У фінальным выступе музыканты пажадалі беларускім гледачам здароўя і працвітання, а нашы студэнты падзякавалі членам дэлегацыі і выказалі сваё захапленне і надзею на далейшыя сустрэчы.
Другой важнай падзеяй апошніх дзён стала мерапрыемства з удзелам Парламенцкай дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якое прайшло ў Доме дружбы 3 красавіка. Старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Любоў Мікалаеўна Загорская і нашы студэнты Вікторыя Сцепанюк і Вольга Васецкая мелі магчымасць пачуць выступ намесніка старшыні Пастаяннага камітэта УСНП спадарыня Шэнь Юэюэ. Гэта дало магчымасць не толькі бліжэй вывучыць партнёрскія адносіны дзвюх краін, з першых вуснаў пачуць пра далёкія планы супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, але таксама і прадаставіла выдатны шанец папрактыкавацца свае веды кітайскай мовы. Асабліва запомнілася выступленне Баляслава Пірштука – намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Іншымі высокімі гасцямі мерапрыемства былі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у Беларусі спадар Цуй Цімін, а таксама дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Старшыня беларуска-кітайскага таварыства дружбы Анатоль Афанасьевіч Тозік.
Мерапрыемствы такога высокага ўзроўню – гэта каштоўны вопыт для студэнтаў факультэта міжнародных адносін, выдатная магчымасць паглыбіць свае веды не толькі мовы прафесійнай камунікацыі, але і пазнаёміцца з дзіўнымі людзьмі, якія робяць сучасную гісторыю.
Вікторыя Сцепанюк, студэнтка 3 курса, спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства"