Select your language

«Расчыні сваё сэрца вясне ... Вясновыя традыцыі і святы народаў свету»... Такая назва літаратурна-мастацкай акцыі адлюстроўвае паэтычны настрой, які панаваў у зале ў гэты дзень. 10 красавіка замежныя студэнты, якія вывучаюць рускую мову на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, прадэманстравалі не толькі сваё стаўленне да веснавых традыцый розных краін і народаў, але і распавялі пра свае родныя краіны, паказалі валоданне рускай мовай, чытаючы вершы рускіх і беларускіх паэтаў. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Ні Чжэюнь таленавіта і натхнёна выканала песню «Галубы». Цікавыя прэзентацыі падрыхтавалі Ань Цывей, Шэнь Цяньцянь, Шаміль Генча, Чжун Сяожуй і іншыя студэнты і магістранты. Класічныя творы гучалі неяк па-асабліваму кранальна ў выкананні замежных студэнтаў. Самыя актыўныя студэнты атрымалі падзяку ад кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай.

{gallery}2019/2019_04_10{/gallery}