З 9 па 26 красавіка 2019 года кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Адкрыты міжвузаўскі конкурс перакладчыцкага майстэрства «Прафесійныя зносіны без межаў».
Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца студэнты першай і другой ступеняў адукацыі спецыяльнасцяў эканамічнага профілю.
Мэта конкурсу – садзейнічанне павышэнню культуры прафесійных зносін студэнтаў на роднай і замежнай мовах.
Задачы конкурсу – стымуляванне цікавасці студэнтаў да вывучэння замежнай мовы, паглыбленне прафесiйных ведаў і кругагляду, папулярызацыя перакладу як адной з магчымых сфер прыкладання сваіх прафесійных ведаў.
Конкурс праводзіцца на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў два туры:
- Першы тур (завочны) – 10 - 18 красавіка 2019 года.
- Другі тур (вочны) – 26 красавіка 2019 года.
- Трэці тур (пазаконкурсны) – 26 красавіка 2019 года.
Студэнты, якiя накiравалi запоўненую форму ўдзельніка ў названыя тэрміны, атрымліваюць па названай у заяўцы электроннай пошце варыянты заданняў не пазней за 8 красавіка 2019 года. Заданне ўяўляе сабой фрагмент тэксту прафесійнай накіраванасці па прадметных галінах: эканамічная тэорыя/сусветная эканоміка, эканоміка і менеджмент ў сферы турызму, знешні гандаль і мытная справа. Удзельнік выконвае пераклад аднаго тэксту па ўласным выбары аб'ёмам 1500 – 1800 знакаў. Выкананыя заданні павінны быць накіраваны ў аргкамітэт конкурсу (адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) да 18 красавіка 2019 года. Заданні, накіраваныя пазней названай даты, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.
Для ўдзелу ў другім (вочным) туры запрашаюцца студэнты, якія набралі большую колькасць балаў пры выкананні заданняў першага (завочнага) тура.
Удзельнікі другога тура выконваюць наступныя заданні:
1. Рэферыраванне рускамоўнага тэксту па спецыяльнасці.
Удзельнік складае кароткае рэзюмэ (пісьмовы рэфератыўны пераклад) на англійскай мове прапанаванага яму рускамоўнага тэксту па спецыяльнасці. Аб'ём тэксту – да 1200 – 1500 знакаў. Аб'ём тэксту перакладу абмежаваны 400 – 500 знакамі. Час выканання – да 30 хвілін.
Крытэрыі ацэньвання:
- Вылучэнне канкурсантам асноўнай думкі тэксту, выразнасць яе фармулёўкі (25%)
- Захаванне максімальнага аб'ёму тэксту рэзюмэ (аб'ём тэксту ў выкладзе не павінен перавышаць 30% аб'ёму арыгінальнага тэксту) – 25%
- Логіка пабудовы выкладу, раскрыццё асноўнай думкі тэксту – 25%
- Пісьменнасць мовы – 25%
2. Рэцэнзаванне фрагмента перакладу (20 хвілін, пісьмова)
Удзельнікі складаюць водгук на прапанаваны фрагмент перакладу з указаннем сэнсавых недакладнасцяў або памылак, дапушчаных у перакладзе, стылявых або граматычных недахопаў у тэксце перакладу, парушэнняў адэкватнасці і прапаноў па іх выпраўленні. Час выканання – да 20 хвілін. Аб'ём рэцэнзуемага перакладу – 300–400 знакаў.
Крытэрыі ацэньвання – паўната выяўлення памылак (20%)
Абгрунтаванасць крытыкі перакладу (40%)
Апраўданасць прапанаваных зменаў (40%)
3. Сінхронны пераклад
Тром удзельнікам, якія набралі найбольшую суму балаў, даецца магчымасць паспрабаваць свае сілы ў выкананні сінхроннага перакладу ў спецыяльнай кабіне. Дадзены этап з'яўляецца факультатыўным і ў агульным заліку не ўлічваецца.
Жадаем поспехаў усім удзельнікам конкурсу!