30 сакавіка 2019 г. у рамках курса "Сучасная дыпламатычная служба дзяржаў» адбылося выступленне па відэасувязі перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэя Мікалаевіча Папкова.
Пасол расказаў пра прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі на далёкаўсходнім, у тым ліку карэйскім, кірунку, пра развіццё двухбаковых адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя, пра тэндэнцыі паўднёвакарэйскай знешняй палітыкі і аб дыпламатычнай службе Рэспублікі Карэя. Асаблівая ўвага была ўдзелена паўсядзённай дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі за мяжой. Пасля выступлення студэнты змаглі задаць свае пытанні.
Занятак быў арганізавана дацэнтам кафедры дыпламатычнай і консульскай службы У. І. Рамашка.