Подождите, идет загрузка сайта ...

3 красавіка 2019 г. навучэнцы падшэфных гімназій кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, якія прымалі ўдзел у інтэлектуальнай гульні, праведзенай ТАА "Развіццё", падзяліліся сваімі ўражаннямі аб гэтым мерапрыемстве.

Варакса Анастасія, вучаница 10 "Б" класа ДУА "Гімназія № 146 г.Мінска": "Шчыра дзякую арганізатарам за неабыякавасць і прыцягненне нашай увагі да праблемы бежанцаў, за магчымасць задумацца над жыццём людзей з розных краін, за жаданне падтрымаць тых, каму цяжэй , чым нам. Мы ўсе розныя, але мы – разам. Асобны дзякуй за выдатную арганізацыю і арыгінальнае правядзенне мерапрыемства, за прадстаўленую ўнікальную магчымасць кожнаму ўдзельніку  праявіць сябе, за падтрымку і ўсмешкі.

З задавальненнем і гонарам чакаем запрашэння на падобныя сустрэчы».

Місса Яніна, ДУА "Гімназія 32, г. Мінска", 11 "А" клас:  «У цэлым, гульня праходзіла весела, парою напружана. Які конкурс на факультэце міжнародных адносін, ды без пытанняў на англійскай мове? Думаю, ніякі. Прынамсі, гэты конкурс даў нам шанец праверыць наша веданне англійскай мовы. Зрэшты, і з ім мы паспяхова справіліся.

Хацелася б сказаць, што гэтае мерапрыемства даставіла мне мноства задавальнення і прыемных эмоцый. Адчуць дух суперніцтва, даведацца нешта новае і цікавае для сябе — вось за што я люблю інтэлектуальныя гульні. Вялікі дзякуй я хачу выказаць арганізатарам — членам агенцтва па справах бежанцаў і супрацоўнікам факультэта міжнародных адносін БДУ за тое, што падарылі цудоўную магчымасць адысці ад звычайных шэрых будняў школьніка. Спадзяюся, мне яшчэ пашанцуе ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах, бо мы заўсёды гатовыя выйграваць!»

Навучэнцы ДУА «Гімназія №12 г. Мінска» 10 "В" і 10 "Б" класаў Лядзінская Эльжбета і Угланава Кацярына: «Апроч віктарыны арганізатары праводзілі конкурс на лепшае фота ў папулярнай сацыяльнай сетцы« Instagram »на тэматыку, звязаную з бежанцамі. Прызам была прыгожая кружка і сувеніры з эмблемай УВКБ ААН. Прыемным дадаткам да гэтай падзеі стала гарачая піца.

Таксама хацелася б адзначыць той выдатны факт, што па выніках гульні ніхто не прайграўі: усіх ўзнагародзілі за імкненне да перамогі!

Наша каманда засталася ў захапленні ад гульні, а некалькі гадзін праляцелі як некалькі хвілін. Спадзяемся не страціць магчымасць у наступны раз прыняць удзел у такім займальным мерапрыемстве». 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 716 гасцей і ніводнага зарэгістраванага