Подождите, идет загрузка сайта ...

Гасцямі ФМА сталі старшакласнікі Багданоўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна. Свой прыезд 4 красавіка 15 выпускнікоў гэтага года прымеркавалі да правядзення агульнафакультэцкай навукова-пазнавальнай віктарыны «Хто хоча стаць дыпламатам-3.0». Візіт атрымаўся як бы «два ў адным»: школьнікі ўбачылі поўную напружання сутычку сямі камандаў усіх спецыяльнасцяў ФМА і ліцэя БДУ за званне пераможцы, а таксама блізка пазнаёміліся з факультэтам міжнародных адносін.

Усебаковую прафарыентацыйную карціну факультэта ім выклаў намеснік дэкана С. В. Карэлін. Пра факультэт, яго традыцыі і будні падрабязна і займальна расказалі прафесар кафедры міжнародных адносін У. В. Фральцоў і загадчык кафедры мытнай справы прафесар В. А. Астрога. Да будучай спецыяльнасці мытніка «прыглядаюцца» некалькі выпускнікоў гэтай школы.

А пастаянным суправаджальнікам школьнай дэлегацыі быў загадчык кафедры міжнародных адносін прафесар М. Э. Часноўскі, які нарадзіўся ў Валожынскім раёне. Менавіта па яго запрашэнні школьнікі наведалі ФМА ў рамках «Года малой радзімы».

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках