Select your language

4 і 5 красавіка 2019 г. адбылася II Беларуская рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове. Арганізатарам алімпіяды выступіў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Віншуем студэнтаў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", якія дастойна прадставілі наш факультэт і занялі прызавыя месцы!

Прасунуты ўзровень:

  • I месца — Крыцук Мікіта (5 курс);
  • II месца — Астрамецкі Уладзіслаў (5 курс);
  • II месца — Мазанік Дзмітрый (4 курс);
  • III месца — Крыўко Анастасія (4 курс).

Жадаем новых перамог і далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях!