Подождите, идет загрузка сайта ...

Бліскучых вынікаў на міжнародных раўндах конкурсу па міжнародным праве ім. Джэсапа (Jessup International Law Moot Court Competition), які праходзіць з 1 па 7 красавіка ў Вашынгтоне (ЗША), дабілася каманда ФМА БДУ — нацыянальны чэмпіён Беларусі 2019 г.

Выйшаўшы ў 1/8 фіналу конкурсу, наша каманда трапіла ў топ-16 наймацнейшых каманд свету па міжнароднаму публічнаму праву, годна прадставіўшы краіну і ўніверсітэт.

Студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ганна Зыкава, Алісія Іванова, Кацярына Лагвіновіч і Алёна Прыходзька змаглі паўтарыць поспех сваіх трэнераў — Таццяны Зіняковай і Кацярыны Шкарбуты (выпускніцы МП ФМА 2017 г.), якія ў 2016 г. у складзе каманды ФМА БДУ таксама ўвайшлі у лік лепшых 16 каманд свету на Конкурсе імя Джэсапа.

На шляху да гэтага выніку нашы студэнткі абыгралі сапернікаў з ЗША (Washington University of St. Luis), Францыі (Universite Pantheon-Assas Paris), Кувейта (Kuwait International Law School). Выйшаўшы ў плэй-оф і перамогшы каманду Індыі (National Law University), нашы дзяўчаты ва ўпартай барацьбе саступілі камандзе з Вялікабрытаніі (King's College London).

Месца ў топ-16 каманд на Конкурсе імя Джэсапа, двойчы заваяванае камандай ФМА, пацвярджае, што беларуская школа міжнароднага права, базай якой з'яўляецца кафедра міжнароднага права ФМА БДУ — адна з наймацнейшых у свеце і гэта безумоўная падстава для гонару і матывацыі для малодшых пакаленняў студэнтаў да вывучэння міжнароднага права.

Канчатковыя вынікі спаборніцтва (пераможца, лепшыя пісьмовыя пазіцыі, лепшыя спікеры) будуць вядомыя ў нядзелю, 7 красавіка.

Конкурс па міжнароднаму праву імя Джэсапа (заснаваны ў 1957 г.) — самае прэстыжнае ў свеце студэнцкае спаборніцтва па міжнароднаму публічнага праву. Для будучых юрыстаў гэта свайго роду «алімпійскія гульні», у якіх штогод бяруць удзел больш за 500 каманд з больш як 100 краін свету.

Факультэт міжнародных адносін выказвае падзяку спонсарам універсітэта, дзякуючы якім ўдзел каманды ў спаборніцтве стаў магчымым: кампаніі «Аб'ект Стыль», а таксама асабіста Андрусю Адамчыку, кампанію «АйБиЭй АйЦі Парк» і кампанію «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь».

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага