Подождите, идет загрузка сайта ...

4 красавіка 2019 года на ФМА кафедрай германскіх моў была праведзена міжвузаўвская краіназнаўчая віктарына па польскай мове. У ёй актыўны ўдзел прынялі як студэнты ФМА 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа», так і студэнты юрыдычнага факультэта Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" спецыяльнасцi "Міжнароднае права". У склад журы ўваходзілі студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Таццяна Пажыгайла, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Вольга Краўчанка і студэнтка спецыяльнасці "Міжнароднае права" юрыдычнага факультэта Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" Вольга Афонькіна.

Мерапрыемства складалася з двух частак: інфарматыўнай і конкурснай. У першай частцы з прывітальным словам выступілі загадчык кафедры германскіх моў Марыя Фёдараўна Арсенцьева і загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога. Студэнтка 4 курса Вольга Краўчанка выступіла з прэзентацыяй аб летніх курсах польскай мовы арганізацыі «Nawa», якая займаецца пытаннямі акадэмічнага абмену, распавяла пра свае ўражанні, атрыманым вопыце падчас вучобы ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве ў 2018 годзе. Студэнтамі 1 курса былі паказаны сцэнкі пра будні супрацоўнікаў мытных органаў, пастаўленых старшым выкладчыкам кафедры германскіх моў Таццянай Зыгмундаўнай Плашчынскай.

Віктарына ўключала ў сябе 9 заданняў рознага ўзроўню складанасці, якія студэнты выконвалі індывідуальна за пэўны прамежак часу. Усе заданні былі цесна звязаны з многімі краіназнаўчамі аспектамі, пачынаючы ад геаграфіі, гісторыі і заканчваючы біяграфіямі вядомых палякаў. Таму студэнты маглі праявіць сваю эрудыцыю ў веданні мовы, гісторыі і культуры Польшчы. Дадзеная віктарына стала добрай праверкай іх ведаў і ўменняў, атрыманых падчас практычных заняткаў. Мерапрыемства праходзіла ў добразычлівай атмасферы і закончылася чаяваннем з прысмакамі, падчас якога студэнты маглі падзяліцца сваімі ўражаннямі ад заданняў конкурсу, абмеркаваць, над чым трэба яшчэ папрацаваць, каб у наступны раз дамагчыся лепшых вынікаў.

Па выніках ацэнкі журы 1 месца заняў студэнт 1 курса ФМА Максім Брыцько, 2 месца было за студэнткай 2 курса ФМА Крысцінай Сідарчук, а 3 месца заняў студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" Максім Калеснік.

Лізавета Васілішына, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках