Select your language

3 красавіка на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася інтэлектуальная гульня па пытаннях бежанцаў, міграцыі, безграмадзянства і міжкультурных адносін для навучэнцаў мінскіх гімназій. Мерапрыемства арганізавана сумесна Прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь, МГА «Развіццё» і факультэтам міжнародных адносін. Сур'ёзную падрыхтоўчую работу правяла кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 5 мінскіх гімназій: №№ 12, 30, 32, 36 і 146. Кожная з гімназій сфармавала па адной камандзе з 6 навучэнцаў старэйшых класаў для ўдзелу ў інтэлектуальнай гульні.

Мерапрыемства адкрыў намеснік дэкана Андрэй Селіванаў. Ён падкрэсліў важнасць разглядаемай праблематыкі ў сучасным свеце і асобна вылучыў ролю маладых людзей у фарміраванні сучаснага погляду на свет.

Андрэя Уладзіміравіча падтрымала і загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Дубінка, якая звярнулася да ўдзельнікаў на англійскай мове. Яна шчыра пажадала ўсім гімназістам поспехаў ў спаборніцтве і выказала надзею, што такія мерапрыемствы будуць карысныя не толькі для навучэнцаў, але і для дарослых.

Вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю МГА «Развіццё» Кацярына Навіцкая рссказала школьнікам аб асноўных аспектах дзейнасці УВКБ ААН у Рэспублікі Беларусь, мерапрыемствах МГА «Развіццё» і правяла невялікі майстар-клас па стэрэатыпнаму ўспрыманню ў дачыненні да мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства. Акрамя гэтага, Кацярына надала ўвагу важнасці правільнай тэрміналогіі пры працы з мігрантамі, бежанцамі і асобамі без грамадзянства.

Непасрэдна саму віктарыну правёў спецыяліст МГА «Развіццё» Зміцер Бялько. Гульня ўключала ў сябе розныя тэмыі: факты пра бежанцаў, музычны тур са знакамітымі бежанцамі, кіно і шоў-бізнэс, пытанні, якія тычацца УВКБ ААН, яго дзейнасці і мандата, тэарэтычных аспектаў выкладаемага курсу і інш.

Перамагла каманда гімназіі № 32, якая ў якасці прыза атрымала гульню "Імаджынарыум".

Выступаючы на ​​цырымоніі закрыцця, памочнік па праграмнай дзейнасці Кацярына Маслакова падзякавала ўсім удзельнікам мерапрыемства за іх актыўнасць, адзначыўшы іх эрудыяванасць. Ад імя УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь яна выказала ўпэўненасць, што такія мерапрыемствы з'яўляюцца важным дадаткам да палітыкі УВКБ ААН аб інфармаванні насельніцтва аб бежанцах і людзях без грамадзянства і высока ацаніла ўзровень мерапрыемства.

Пераможцы віктарыны, а таксама тэматычнага бліц конкурсу фатаграфій у Інстаграм, былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і падзякамі ад прадстаўніцтва УВКБ ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь.

{gallery}2019/2019_04_03_02{/gallery}