Select your language

29 сакавіка 2019 года на кафедры германскіх моў ФМА прайшла II Міжвузаўская алімпіяда па шведскай мове сярод студэнтаў, якія валодаюць шведскай мовай на ўзроўні В1. У алімпіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі трох універсітэтаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
На адкрыцці алімпіяды з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася загадчыца кафедры германскіх моў ФМА Марыя Фёдараўна Арсенцьева, якая пахваліла ўдзельнікаў за праяўленую цікавасць і пажадала ім поспехаў.
Пасля выканання пісьмовай часткі алімпіяды, якая складалася з тэста па аудзіраванню, тэста на разуменне прачытанага тэксту і лексіка-граматычнага тэста, удзельнікі алімпіяды прадэманстравалі свае навыкі падрыхтаванай і непадрыхтаванай вуснай прамовы на шведскай мове. Ацэньванне вуснай часткі алімпіяды праводзілася намеснікам пасла Швецыі ў Беларусі Петэрам Мёлерам і старшым выкладчыкам МДЛУ Бабровай Ганнай Валер'еўнай, якія па завяршэнні алімпіяды адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў.
Усе выдатна справіліся як з пісьмовымі, так і з вуснымі заданнямі, але лепшымі ў гэтым годзе апынуліся студэнты ФМА. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
 сярод тых, хто вывучае шведскую мову менш за 2 гады:

  • 1 месца — Дуль Уладзіслава, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
  • 2 месца — Мігаленя Савелій, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
  • 3 месца — Дорошына Аксана, 2 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"

сярод тых, хто вывучае шведскую мову больш за 2 гадоў:

  • 1 месца — Квернадзе Ніно, 3 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
    2 месца — Чаргінец Вікторыя, 3 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
    3 месца — Рак Мілена, 3 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"

Віншуем пераможцаў і жадаем усім удзельнікам далейшых поспехаў у вывучэнні шведскай мовы! А таксама дзякуем пасольству Швецыі ў Беларусі і Цэнтру шведскіх даследаванняў за прадастаўленыя прызы.

{gallery}2019/2019_03_29_02{/gallery}