Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў віншуе Суцько Аляксея, студэнта 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", які заняў 3 месца ў фінале нацыянальнага раўнда конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове «ESU National Public Speaking Competition 2019». Фінал конкурсу адбыўся 28 сакавіка 2019 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце пры падтрымцы Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Аляксей трапіў у лік шасці самых моцных канкурсантаў і быў высока ацэнены вопытнымі членамі журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Акрамя гэтага Суцько Аляксей атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.
Таксама хацелася б адзначыць удзельніц фіналу нацыянальнага раўнда конкурсу «ESU National Public Speaking Competition 2019». Студэнткі Хечаян Ганна (1 СЭ), Афоніна Марыя (2 СЭ) і Харламава Вікторыя (2 СЭ) прадэманстравалі выдатнае валоданне англійскай мовай, уменне пераконваць, утрымліваць увагу аўдыторыі, адказваць на пастаўленыя пытанні.
Жадаем усім удзельнікам новых перамог і здзяйсненняў!