Подождите, идет загрузка сайта ...

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар "Дыпламатыя Беларусі: мінулае і сучаснасць" адбыўся 28 сакавіка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Арганізатарамі выступілі кафедра дыпламатычнай і консульскай службы сумесна з ГА «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі». У працы семінара прынялі ўдзел выкладчыкі, даследчыкі, аспіранты і магістранты розных кафедраў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ доктар гістарычных навук, дацэнт А. В. Русаковіч. У сваім выступе ён адзначыў, што Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе становіцца ініцыятарам шматлікіх міжнародных ініцыятыў, а таксама рознага роду ініцыятыў і новых падыходаў выключна з пункту гледжання супрацоўніцтва.

Падчас семінара абмяркоўваліся актуальныя праблемы развіцця дыпламатыі Беларусі, працэсы трансфармацыі дыпламатычнай службы ва ўмовах развіцця сучаснай сістэмы міжнародных адносін. Таксама закраналіся тэмы лічбавай дыпламатыі, стратэгія мяккай і жорсткай сілы, Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, дыпламатыі ва ўмовах (дэ) глабалізацыі і інтэграцыі.

Вынікі семінара, а таксама актыўная дыскусія дазволілі даць комплексную ацэнку гісторыі і развіццю дыпламатыі Беларусі і праілюстраваць шэраг трансфармацый і змяненняў у сучаснай беларускай дыпламатычнай сістэме.