Подождите, идет загрузка сайта ...

З 27 па 28 сакавіка на факультэце міжнародных адносін была праведзена алімпіяда па нямецкай мове, арганізаваная кафедрай германскіх моў. У мерапрыемстве прыняць удзел маглі не толькі студэнты ВНУ, але і вучні сярэдніх школ і гімназій. Адзіная ўмова — веданне мовы на ўзроўні B1.

Мэта алімпіяды — выяўленне таленавітай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў і навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы.
Аргкамітэт алімпіяды — выкладчыкі кафедры германскіх моў: Тарасевіч Алена Уладзіміраўна, Швайба Вольга Георгіеўна і Валавікова Ірына Пятроўна. У камісію журы таксама ўвайшлі Арсенцьева Марыя Фёдараўна, Чарняўскі Андрэй Аляксандравіч, Зінчанка Яніна Радзівонаўна, Ян-Петэр Абрахам і Норман Кярэлаў.

Адкрыў алімпіяду прывітальнай прамовай дэкан ФМА Шадурскі Віктар Генадзьевіч. Ён падкрэсліў важнасць вывучэння замежных моў, распавёў сваю гісторыю «знаёмства» з нямецкай мовай і адзначыў, што ў алімпіядзе няма тых, хто прайграў: усе 44 удзельніка, у ліку якіх навучэнцы СШ № 34 і студэнты БДУ, БДЭУ, БНТУ, МДЛУ і МІПСА, ужо пераможцы, бо яны лепшыя з лепшых. Затым слова было перададзена Яну-Петэру Абрахаму — кіраўніку Германскай службы акадэмічных абменаў (ДААД) на ФМА БДУ. Ён пахваліў студэнтаў за вырашэнне паўдзельнічаць у алімпіядзе і выпрабаваць свае сілы.

У першы дзень праводзілася пісьмовая частка, якая складалася з напісання відэатэста (прагляд відэа і выкананне заданняў да яго) і лексіка-граматычнага тэста. На дадзеным этапе навучэнцы маглі праявіць свае навыкі ва ўспрыманні замежнай мовы на слых, веданне граматыкі нямецкай мовы, а таксама аб'ём слоўнікавага запасу.

Паміж напісаннем відэатэста і лексіка-граматычнага тэста была арганізавана «кава-паўза», падчас якой можна было аднавіць свае сілы за кубачкам кавы ці гарбаты і пачаставацца печывам.

Вусная частка алімпіяды праводзілася на наступны дзень. Удзельнікам прапаноўвалася тэма выказвання, на якую неабходна было паразважаць (тэматыка была шырокай — ад адрозненняў у вясковым і гарадскім жыцці да арэнды жылля). На гэтым этапе ўдзельнікі выказалі здольнасць выкарыстоўваць актыўны слоўнікавы запас, уменне выказваць свой пункт гледжання на замежнай мове і хутка рэагаваць і адказваць на пытанні журы.

Па выніках абодвух этапаў былі выяўлены пераможцы. Таксама ўдзельнікі маглі пасля праходжання ўсіх этапаў убачыць свае работы і ўдакладніць памылкі.

Ганаровыя граматы атрымалі Сварабовіч Раман Валер'евіч (МДЛУ) і Аніськовіч Марыя Сяргееўна (БДУ, ФМА).

Дыпломам III ступені былі ўзнагароджаны Іванч Аляксандра Яўгенаўна (БДУ, ФМА), Зелянкевіч Паліна Валер'еўна (БДУ, ФМА), Грынко Вікторыя Уладзіміраўна (МДЛУ), Зайкоўская Дыяна Іванаўна (БДУ, ФМА), Радзівонава Марыя Аляксандраўна (МДЛУ), Чэрнік Дар'я Дзянісаўна ( БДЭУ).

Дыплом II ступені дастаўся Балецкой Кацярыне Дзмітрыеўне (БДУ, ФМА), Лапцеву Уладзіміру Сяргеевічу (БДЭУ), Красоўскай Ксеніі Аляксандраўне (БДУ, ФМА), Кісялёвай Паліне Дзмітрыеўне (СШ №34), Канапацкай Анастасіі Міхайлаўне (БДУ, ФМА).

Пераможцы алімпіядыСкрыпко Ганна Аляксандраўна (БДУ, ФМА), Гордиеенок Павел Сяргеевіч (БДУ, ФМА) і Клябека Глорыя Рычардаўна (БДУ, ФМА).

Кафедра германскіх моў віншуе ўдзельнікаў і пераможцаў алімпіяды! Усім жадаем новых перамог і дасягненняў!

Ніжэй прывядзем водгук ўдзельніцы алімпіяды:

— На мінулым тыдні на факультэце міжнародных адносін адбылася алімпіяда па нямецкай мове. Мне, як удзельніцы дадзенага мерапрыемства, хочацца выказаць шчырую падзяку калектыву кафедры германскіх моў за цікавыя і пісьменна распрацаваныя заданні, а таксама за своечасовую і аб'ектыўную ацэнку адказаў удзельнікаў. Акрамя таго трэба падкрэсліць , што алімпіяда была арганізавана вельмі выразна і зладжана. На этапе праверкі навыкаў гаварэньня парадавала прысутнасць у камісіі двух носьбітаў мовы. Спадзяюся, што кафедра германс іх моў і далей захавае традыцыю правядзення алімпіяд. Для навучэнцаў гэта выдатны шанец праверыць свае веды і ўсвядоміць, якія аспекты яшчэ трэба ўдасканальваць. " (Дзіяна Зайкоўская, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент").

Вясновыя канікулы прайшлі не дарма! 27-28 сакавіка чатыром навучэнцам 10-11 профільных класаў нашай школы выпала выдатная магчымасць паспрабаваць свае сілы ў міжвузаўскай алімпіядзе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па нямецкай мове. Конкурсная праца ўключала ў сябе некалькі этапаў: аўдзіраванне на аснове відэароліка, лексіка-граматычны тэст і вуснае выказванне. Прывітальная прамова дэкана факультэта міжнародных адносін настолькі натхніла нас і так удала разрадзіла атмасферу, што ўсе хваляванні як рукой зняло! Ветлівыя педагогі настроілі нас на работу, а напоўненыя сонечным святлом аўдыторыі дапамагалі ў стварэнні патрэбнай для плённай працы атмасферы. Пасля выразна структураваных, зразумелых і цікава складзеных этапаў нас запрасілі на экскурсію па будынку факультэта, якую правяла студэнтка трэцяга курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму". Па праўдзе кажучы, энтузіязм дзяўчыны, з якім яна распавядала пра родную ВНУ, натхніў нас на паступленне сюды: разнастайнасць моў, выкладчыкі - носьбіты мовы, велізарная бібліятэка і будынак факультэта ў цэнтры горада з цудоўным відам! Палаючыя вочы студэнтаў нібы казалі: «Мы шчаслівыя тут».
Змагацца з трэцякурснікамі БДУ, МДЛУ, БДЭУ і МІПСА было не проста, але яно таго каштавала! Вядома, мы навучэнцы профільных класаў, а гэта пра многае сведчыць, але мы ўсё ж яшчэ толькі рыхтуемся стаць студэнтамі. Спадзяюся, мы станем годнай зменай тым, каго сустрэлі тут! Вялікі дзякуй арганізатарам за такі цёплы прыём і паважлівае стаўленне! Да новых сустрэч, факультэт міжнародных адносін!  (Паліна Кісялёва, вучаніца СШ № 34 г. Мінска)

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага