Палата падатковых кансультантаў і факультэт міжнародных адносін БДУ запрашаюць студэнтаў, магістрантаў, спецыялістаў, якія цікавяцца пытаннямі міжнароднага падаткаабкладання, скарыстацца рэдкай магчымасцю і пабываць 02 красавіка 2019 года на лекцыі прафесара Кіса ван Раада, кіраўніка Цэнтра міжнароднага падаткаабкладання Лейдэнскага ўніверсітэта.
Прафесар ван Раад правядзе двухгадзінную лекцыю, прысвечаную асновам міжнародных падатковых пагадненняў, якая будзе транслявацца з Масквы ў рэжыме анлайн на базе факультэта міжнародных адносін БДУ.
Выступленне прафесара ван Раада арганізавана расійскім аддзяленнем IFA.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
Дата і час: 02 красавіка 2019 года, з 19.00 да 21.00.
Месца: факультэт міжнародных адносін БДУ, аўдыторыя 516
Мерапрыемства бясплатнае. Колькасць месцаў абмежавана! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы вышэй.
Мова лекцыі – АНГЛІЙСКАЯ.