З 20 па 22 сакавіка ў Маскве праходзіў конкурс па міжнародным камерцыйным арбітражы імя Міхаіла Рыгоравіча Разенберга.
На конкурсе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі 2 каманды факультэта міжнародных адносін. Каманда ў складзе студэнтаў 2-га курса Кацярыны Шышовай, Анастасіі Бабко, Влады Вашчылка і Вадзіма Рыбачук заняла ганаровае другое месца ў англамоўнай секцыі. Трэнерам каманды выступіў Аляксей Шантора, студэнт 4 курса.
У паўфінале каманда ФМА згуляла з камандай з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ламаносава і атрымала перамогу. Фінал конкурсу прайшоў у Кангрэс-цэнтры пры Гандлёва-прамысловай палаце РФ, дзе студэнтам прадставілася магчымасць спаборнічаць з камандай з Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін.
Упершыню конкурс праводзіўся адразу ў дзвюх секцыях: рускамоўнай і англамоўнай. Усяго у 2019 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 42 каманды з Расіі, Беларусі і Казахстана.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Гандлёва-прамысловая палата і Усерасійская акадэмія знешняга гандлю Расійскай Федэрацыі.