Подождите, идет загрузка сайта ...

25 сакавіка з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў рабства і трансатлантычнага гандлю людзьмі на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў шэраг памятных мерапрыемстваў з удзелам студэнтаў факультэта і іншых ВНУ горада. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі факультэт міжнародных адносін БДУ у супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, Дэпартаментам глабальнай камунікацыі ААН і Міжнародным грамадскім аб'яднаннем па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё»

На 12 паверсе факультэта міжнародных адносін БДУ адбылося адкрыццё выставы тэматычных плакатаў «Памятайце пра рабства: заявіце пра яго ўслых» з удзелам дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ Віктара Шадурскага і прадстаўніка Дэпартамента глабальных камунікацый ААН у Беларусі Віктара Радзівіноўскага.

«Успамінаючы пра рабства і трансатлантычны гандаль людзьмі як пра гістарычны факт, мы павінны памятаць пра тое, што рабства, на жаль, не знікла, яно змянілася, набыло схаваны, але не менш небяспечны характар. З'явіліся сучасныя гандляры людзьмі і сучасныя ахвяры рабства. ААН на працягу свайго існавання б'е трывогу і ў адказ на новыя выклікі прымае юрыдычна абавязковыя дакументы, каб выкараніць гэтую ганебную для чалавецтва з'яву», — адзначыў прадстаўнік Дэпартамента глабальных камунікацый.

Спецыяліст па пытаннях камунікацый Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Вольга Барзянкова падзялілася са студэнтамі інфармацыяй аб сучасных формах рабства і дзейнасці Арганізацыі па садзейнічанню арганізаванай міграцыі і папярэджанні гандлю людзьмі.

Таксама адбыўся паказ дакументальнага фільма пра гісторыю трансатлантычнага рабагандлю «Маршруты рабства». Удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны матэрыялы, падрыхтаваныя сумесна Дэпартаментам глабальных камунікацый і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў рамках інфармацыйнай кампаніі «МАМ-ІКС» па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

У гэты ж дзень ва ўніверсітэце адбылася віктарына # НетРабству, прысвечаная памяці ахвяр рабства і трансатлантычнага гандлю людзьмі і сучасным формам рабства, з удзелам кааманд мінскіх вышэйшых навучальных устаноў. Пераможцы віктарыны, а таксама тэматычнага бліц конкурсу фатаграфій у Інстаграм, былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і падзякамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1359 гасцей і ніводнага зарэгістраванага