Подождите, идет загрузка сайта ...

Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кубанычбекам Касымавічам Амураліевым адбылася 25 сакавіка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ. Выкладчыкі і студэнты спецыяльнасцяў "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», «Міжнародныя адносіны», «Лінгвакраіназнаўства» і «Мытная справа» атрымалі ўнікальную магчымасць пашырыць уяўленне аб сучасным развіцці і знешнепалітычным курсе Кыргызскай Рэспублікі – аднаго з найважнейшых міжнародных партнёраў Рэспублікі Беларусь і актыўнага ўдзельніка працэсу еўразійскай інтэграцыі.

Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Кыргызскай Рэспублікі ў Мінску коратка спыніўся на характарыстыцы сучаснай знешняй палітыкі сваёй дзяржавы, сучасным стане і перспектывах беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Тэма выступлення знайшла жывы водгук у прысутных на сустрэчы выкладчыкаў і студэнтаў. Пра гэта сведчылі актыўная дыскусія і шматлікія пытанні, зададзеныя прадстаўніку Кыргызстана. У фокусе абмеркавання апынуліся такія тэмы, як будучыня еўразійскай інтэграцыі, унікальны вопыт пабудовы дэмакратычнай дзяржавы і рынкавай эканомікі ў Кыргызскай Рэспубліцы, міжэтнічныя адносіны ў гэтай краіне. Вялікую цікавасць выклікала абмеркаванне ролі найвялікшага пісьменніка і філосафа Чынгіза Айтматава ў станаўленні і развіцці кыргызскай дзяржаўнасці ў канцы ХХ – пачатку ХХI стст., ініцыятарам якога стаў дэкан ФМА, прафесар В. Г. Шадурскі. Не застаўся па-за ўвагай і багаты дыпламатычны вопыт кіраўніка Пасольства Кыргызстана, якім ён падзяліўся са студэнтамі.

У заключэнне ўсе ўдзельнікі сустрэчы пажадалі Кубанычбеку Касымавічу Амураліеву поспехаў у яго далейшай дыпламатычнай кар'еры, якая ў хуткім часе працягнецца ў сталіцы ўжо іншай дзяржавы, і выказалі надзею, што такія цікавыя і змястоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныга ў Рэспубліцы Беларусь, будуць праводзіцца часцей.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1265 гасцей і ніводнага зарэгістраванага