27 сакавіка прадстаўнікі факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у дні адчыненых дзвярэй на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі БДУ.
Перад замежнымі студэнтамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі з інфармацыяй аб ФМА выступілі намеснік дэкана ФМА С. В. Карэлін, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму Н. В. Казарына, студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Лі Тунмань, Люй Іда, Юнь Цзылэ, студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны» Аджыгалэ, Чжан Чуньюн, Ні Чжэюнь.
Яшчэ адна сустрэча са студэнтамі даўніверсітэцкай адукацыі адбудзецца ў канцы красавіка.