Select your language

У БДУ падведзены вынікі Конкурсу на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў.

У намінацыі «Асабісты ўклад у арганізацыю НДР студэнтаў і аспірантаў у падраздзяленні БДУ» першая прэмія прысуджаная старшыні Савета па НДРС ФМА, старэйшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Вользе Віктараўне Вологінай. Трэцімі прэміямі ў намінацыі «Папулярызацыя навукі сярод студэнцкай моладзі і школьнікаў» заахвочаны загадчык кафедры мытнай справы, д.г.н., дацэнт Віктар Аляксандравіч Астрога і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Вольга Віктараўна Вологіна. Трэцяя прэмія ў намінацыі «Асабісты ўклад у арганізацыю НДР студэнтаў і аспірантаў у падраздзяленні БДУ» прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Ірыне Іванаўне Макарэвіч.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у арганізацыйнай і навуковай працы са студэнтамі і аспірантамі!