Подождите, идет загрузка сайта ...

21 сакавіка на факультэце міжнародных адносін адбыўся першы тур інтэлектуальнай гульні «Хто хоча стаць дыпламатам-3,0». Асаблівасцю тура стала тое, што яго падрыхтаваў новы склад аргкамітэта студэнцкага аб'яднання «СТАРТ». Ядро аргкамітэта склалі другакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", а ветэраны СТАРТа ажыццяўлялі патранаж.

У рамках спаборніцтва адбыліся 3 раўнда, у якіх удзельнічала 5 каманд: «Пентархія», "Roasted Сaramel", "З пасольства», «Дысбаланс сіл» і «91 градус». А самым напружаным апынуўся 4-й раўнд індывідуальны конкурс капітанаў.

У якасці журы выступілі высокакваліфікаваныя выкладчыкі ФМА пад старшынствам к.г.н, дацэнта Свілас С.Ф. У яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Савета СТАРТа студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Кіра Арыстангаліева, Раміль Гусейнаў і Лідзія Леўчык.

У першым раўндзе ўдзельнікам былі прапанаваны заданні па тэмах, якія яны выбралі загадзя. Эрудыты адказвалі на пытанні, аб'яднаныя блокамі «Прэзідэнты», «Вайна ў В'етнаме». Таксама не засталіся па-за ўвагай Карыбскі крызіс 1962 г., узброены канфлікт у Сірыі, асоба выдатнага дзяржаўнага дзеяча Ота фон Бісмарка.

У другім і трэцім раўндах удзельнікі праявілі эрудыцыю не толькі ў гістарычных, але і культурных аспектах міжнародных адносін, асаблівасцях сусветнай палітыкі. Пытанні адрозніваліся арыгінальнасцю: адказы на іх патрабавалі глыбокіх пазнанняў, кемлівасці і імгненнай рэакцыі.

Самым захапляльным апынуўся чацвёрты раўнд конкурс капітанаў. У ім перамогу атрымаў, вытрымаўшы лепш за іншых экзамен на стрэсаўстойлівасць, капітан каманды «З пасольств» Андрэй Французаў.

У выніку першага тура трэцяе месца з вынікам 7,0 балаў заняла каманда першакурснікаў «Пентархія», другое месца з адрывам 4,5 бала дасталася камандзе другога курсу "Roasted Caramel" (11,5 балаў).

А пераможцам спаборніцтва за права называцца сапраўднымі дыпламатамі з бліскучым вынікам 16,0 балаў па праву стала каманда «З пасольств» у складзе капітана Андрэя Французова і членаў: Дзмітрыя Шкеля, Караліны Буруновай, Лізаветы Рамашка і Вікторыі Кухто.

Арганізатарам падрыхтоўчай работы пры правядзенні першага тура была Юлія Буяноўская, студэнтка 2 курса. Новы аргкамітэт студэнцкага аб'яднання «СТАРТ» з гонарам вытрымаў першае выпрабаванне!

Дзмітрый Краснюк, член аргкамітэта, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках