Select your language

У другой палове сакавіка прайшоў першы цыкл семінараў, распрацаваны для студэнтаў 2—3 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» кіраўніком Карпаратыўнай Акадэміі «VIM UNION» М. В. Чукісавым. Студэнты, якія плануюць пасля заканчэння ўніверсітэта працаваць у сферы мытнага бізнэсу, з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у семінарах, дзе разглядаліся рэальныя бізнэс-адносіны. Дадзеную магчымасць прадаставіў партнёр кафедры мытнай справы ТАА «Знешеўрасэрвіс», з якім кафедра плённа супрацоўнічае ўжо многія гады ў рамках дзейнасці свайго філіяла і працаўладкавання выпускнікоў.

Падчас семінараў студэнты пад кіраўніцтвам М. В. Чукісава разглядалі і аналізавалі розныя бізнэс-сітуацыі. Тэматыка сітуацый была даволі разнастайнай:

  • перавагі ўмення кіраваннем часам;
  • асновы фінансавай пісьменнасці. Як заставацца заўсёды з грашыма?
  • сувязь паміж уменнем прадаваць і дасягненнем поспеху.

Для студэнтаў 2 курса семінары былі арганізаваны ўпершыню. Ніжэй сваімі ўражаннямі падзяліліся некаторыя ўдзельнікі:

«Сустрэчы з Мікалаем Уладзіміравічам — гэта ўнікальная магчымасць атрымаць неабходныя веды, каб у будучыні стаць эфектыўным спецыялістам / кіраўніком. Пасля сустрэчы я адчувала сябе вельмі заматываванай на працу і развіццё!" (Маргарыта Ермаловіч)

«Нашы сустрэчы — добры зарад матывацыі. Было цікава і інфарматыўна. Я задаволены. Хачу больш такіх карысных сустрэч." (Іскандар Рахімаў)

«Факультатыў мне вельмі спадабаўся. Ён абсалютна адрозніваецца ад тых, якія былі раней. Мікалай Уладзіміравіч дапамог зразумець, што трэба быць упэўненым у сабе і не трэба баяцца слова «НЕ». З «НЕ» можна і трэба працаваць. Пры гэтым каласальны вопыт Мікалая Уладзіміравіча дазваляе даць адказ на любое пытанне." (Вячаслаў Касьянаў).

У красавіку семінары будуць працягнуты.

В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы