Select your language

У рамках вывучэння дысцыпліны "Сучасная дыпламатычная служба дзяржаў» 16 сакавіка 2019 года ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбыўся выязны занятак на тэму «Дыпламатычная служба дзяржаў-удзельніц СНД». Занятак быў арганізаваны дацэнтам кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Рамашка У. І.

Перад студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" выступілі саветнік Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Зульфугар Танарвердзі, трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Арамаіс Грыгаран, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Кайрат Аман, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Цімур Абдулін.

Прадстаўнікі пасольстваў дзяржаваў-удзельніц СНД распавялі аб знешнепалітычнай службе сваіх дзяржаў і структуры МЗС, аб асноўных напрамках дзейнасці пасольстваў і паўсядзённай працы дыпламата, падзяліліся са студэнтамі вопытам працы ў якасці дыпламата, распавялі пра свой шлях у МЗС, пра цікавыя і павучальныя выпадкі на дыпламатычнай службе.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

{gallery}2019/2019_03_16{/gallery}