21 сакавіка жыхары ўсходніх краін адзначаюць свята вясны Наўруз — "персідскіі Новы год", адно з самых старажытных святаў у гісторыі чалавецтва.
Замежныя студэнты нашага факультэта арганізавалі святкаванне Наўруза ў сценах універсітэта. У фае 5 паверха корпуса ФМА была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма, дзе гледачы змаглі пачуць нацыянальныя песні, вершы. Так, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" з Турцыі Гент Мухамет Шаміль прачытаў верш на роднай мове, а студэнты з Туркменістана палымяна выканалі лезгінку — традыцыйны народны танец.
Замежных студэнтаў ФМА са святам вясны цёпла павіншаваў дэкан факультэта В. Г. Шадурскі.
А якое ж свята без традыцыйных пачастункаў! Напрыканцы мерапрыемства гасцям было прапанавана пакаштаваць класічную страву ўсходняй кухні — плоў, які згатаваў студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Яраш Дзідар.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам канцэртнай праграмы! Асобная падзяка арганізатарам свята Раджэпову Рустаму (3 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны») і Мамедавай Амаліі (4 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"). Свята атрымалася!
Віншуем усіх з вясной і добрым, светлым святам Наўруз! Хай Наўруз прынясе Вам вясновае сонца і цёплыя дні, а разам з імі — поспех і росквіт.
{gallery}2019/2019_03_21{/gallery}