Подождите, идет загрузка сайта ...

Марыш упэўнена выступаць публічна? Табе не хапае ўмення адстойваць пункт гледжання, і ты хочаш гэта выправіць?

Такую магчымасць дае конкурс «Саюзная ліга дэбатаў», фінальная частка якога адбудзецца ў красавіку.

Ён праходзіць у два туры: у Мінску і ў Маскве. Удзельнікі атрымаюць магчымасць у красавіку з'ездзіць у Маскву, наведаць цікавыя мерапрыемствы і атрымаць асалоду ад культурнай праграмы. Пераможцы конкурсу атрымаюць цалкам канкрэтныя матэрыяльныя ПРЫЗЫ.

Што патрабуецца? Пакуль што толькі падабраць партнёра ў каманду, напісаць эсэ аб'ёмам не больш за 1000 слоў і запісаць кароткі відэаролік (адмысловы прафесіяналізм не патрабуецца). Спіс тэм для эсэ – у інфармацыйным лісце. Аўтары лепшых эсэ і ролікаў будуць адабраны ў фінал конкурсу.

Прэзентацыя конкурсу адбылася ў нас на факультэце міжнародных адносін 15 сакавіка. Конкурс прадставілі супрацоўнікі Цэнтра вывучэння праблем інтэграцыі Дар'я Хаспекава і Ягор Туркоў. Яны распавялі аб сваім вопыце ўдзелу ў конкурсе, адказалі на пытанні. Прэзэнтацыя зацікавіла студэнтаў розных курсаў і спецыяльнасцяў.

Усю неабходную дадатковую інфармацыю Вы можаце даведацца з інфармацыйнага ліста.

Альбо прайсці па спасылцы: https://www.facebook.com/center.cipi/posts/610700026047765

Заяўкі падаюцца на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Калі паўсталі пытанні – пішыце на гэты ж адрас.

Спяшайцеся: дэдлайн ўжо хутка – 24 САКАВІКА!

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1277 гасцей і ніводнага зарэгістраванага