Міжнародны конкурс аратарскага мастацтва на англійскай мове "Public Speaking Competition", які арганізуецца штогод брытанскім English Speaking Union ў больш чым 70 краінах свету і з'яўляецца адным з аўтарытэтных конкурсных спаборніцтваў для тых, хто вывучае англійскую мову па ўсім свеце. Агульная тэма конкурсу на 2019 г.: "Nature is our Common Language".
Мэта конкурсу — развіццё і ўдасканаленне навыкаў публічнага выступу на англійскай мове, раскрыццё асобаснага, эўрыстычнага і творчага патэнцыялу студэнтаў ва ўзросце ад 16 гадоў да 21 года.
Фармат конкурсу: 1 этап — падрыхтаванае публічнае выступленне працягласцю не менш чым 4 хвіліны 30 секунд і не больш за 5 хвілін без мультымедыйнага суправаджэння. 2 этап — непадрыхтаванае публічнае выступленне па прапанаванай тэме на выбар.
22 сакавіка 2019 г. у 11:30, аўдыторыя 1302, будынак ФМА БДУ, вул. Ленінградская, 20 адбудзецца адборачны тур нацыянальнага раўнда конкурсу.
Пераможцы тура ФМА БДУ будуць удзельнічаць сумесна з іншымі паўфіналістамі з розных куткоў Рэспублікі Беларусь у фінальным адборы, які адбудзецца ў МДЛУ ў канцы сакавіка, дзе будуць вызначаны фіналісты ад Беларусі.
Фінал конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове «Public Speaking Competition» пройдзе 13—17 мая 2019 г. у Лондане, Вялікабрытанія.
Адборачны тур праводзяць сумесна кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў (КАЯГС) і кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (КАЯЭС) ФМА БДУ.
Спіс зарэгістраваных студэнтаў у электроннай базе дадзеных конкурсу ў МДЛУ з 22.02.19 па 14.03.19 складае 23 ўдзельніка:
|
|
Дзякуем студэнтам за актыўнасць і своечасовую рэгістрацыю. Жадаем ім поспеху!
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца да адказных арганізатараў адборачнага тура конкурсу на ФМА БДУ:
Макарэвіч Таццяне Іванаўне, нам. загадчыка кафеды па НДР
Макарэвіч Ірыне Іванаўне, нам. загадчыка кафедры па НДРС
Тэл .: +375 44 7834663 (Telegram, Viber, WhatsApp, Messenger, etc.)
E-mail: